Віктар Аляксандравіч Сняжыцкі
Віктар Аляксандравіч Сняжыцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 кастрычніка 1959 (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | кардыёлаг, урач, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар, даследчык |
Навуковая сфера | кардыялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[2] (2006) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Віктар Аляксандравіч Сняжы́цкі (нар. 22 кастрычніка 1959, в. Гарнастаевічы, Свіслацкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі кардыёлаг і дзяржаўны дзеяч. Доктар медыцынскіх навук (2006), прафесар (2008). Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Член Беларускага навуковага таварыства кардыёлагаў, Еўрапейскага таварыства кардыёлагаў. Замежны член Расійскай акадэміі навук (2022, кардыялогія).[3]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1984 годзе з адзнакай Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасць «Лячэбная справа». У 1984—1986 гадах клінічны ардынатар кафедры шпітальнай тэрапіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1989 годзе скончыў аспірантуру па спецыяльнасці «Унутраныя хваробы». У 1989—1995 гадах асістент кафедры шпітальнай тэрапіі. У 1995—2001 гадах загадчык аддзяленнем Гродзенскага абласнога кардыялагічнага дыспансера, у 2001—2006 гадах — галоўны ўрач.
У 2004—2008 гадах дацэнт кафедры шпітальнай тэрапіі ГрДМУ, з 2006 года прафесар. У 2006—2009 гадах прарэктар па навуковай працы, у 2009—2010 — першы прарэктар, з 2010 па 2020 гады — рэктар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ад Гродзенскай вобласці. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя даследаванні прысвечаны праблемам лячэння артэрыяльнай гіпертэнзіі, ішэмічнай хваробы сэрца, недастатковасці кровазвароту і парушэнням рытму сэрца. Аўтар звыш 450 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій і 25 патэнтаў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- медаль Францыска Скарыны,
- знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2007),
- медаль Свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай Праваслаўнай царквы (2011),
- Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2020)[4].
Зноскі
- ↑ Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
- ↑ http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-NLB-ar2442806&strq=l_siz=20
- ↑ Протокол по избранию иностранных членов РАН
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2020 года № 191 «Аб узнагароджанні»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Члены Савета Рэспублікі. Сняжыцкі Віктар Аляксандравіч Архівавана 12 кастрычніка 2017.
- Віктар Аляксандравіч Сняжыцкі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 22 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Нарадзіліся ў Гродзенскай вобласці
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Узнагароджаныя медалём ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Заслужаныя работнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
- Рэктары Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання
- Кардыёлагі Беларусі
- Замежныя члены РАН
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь